Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і гандлёвыя сеткі падпісалі пагадненне аб падаўжэнні сацыяльнай зніжкі яшчэ на паўгода.
Пагадненне прадугледжвае скідку да 10% на 29 груп тавараў першай неабходнасці (хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловая крупа, макароны, ялавічына, свініна, тушы курак і куранят, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, гародніна і інш.) для ўразлівых катэгорый насельніцтва.
«Пагадненне дзейнічае ўжо на працягу чатырох гадоў, гэта будзе пяты год. Мы падоўжылі яго не на квартал, а адразу на паўгода наперад. Людзі бачаць стабільнасць развіцця дзяржавы, разумеюць, што на працягу паўгода ніякіх шокаў не чакаецца. Бізнес і дзяржава давяраюць адзін аднаму, ідзём у адным кірунку, у адной звязцы.
З пачатку дзеяння праграмы выдадзена ўжо больш за 2,5 млн карт, сума прадастаўленых зніжак склала больш за Br150 млн. Усё гэта — рэальная падтрымка сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва, якія актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю», — заявіў кіраўнік МАРГ Артур Карповіч.