Магілёўчанка-галоўбух прайграла ў анлайн-казіно грошы фірмы

Навіны

Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 42-гадовай магілёўчанкі. Яна абвінавачваецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Жанчына працавала галоўным бухгалтарам. Паводле версіі абвінавачання, са студзеня 2023 года па снежань 2025 года яна пералічыла сабе больш за 268 тыс. рублёў са сродкаў кампаніі, дзе яна працавала. Выплаты ажыццяўляліся пад выглядам заробку, матэрыяльнай дапамогі, адпускных і на іншых падставах. Матывам дзеянняў абвінавачанай называюць прыхільнасць да азартных гульняў.

“Атрыманыя грошы яна траціла на анлайн-казіно — паводле заключэння эксперта, у яе ўстаноўлена паталагічная схільнасць да азартных гульняў”, — расказалі ў пракуратуры.

Прычыненая прадпрыемству шкода кампенсавана часткова ў суме каля 83 тыс. рублёў.

Абвінавачаная застаецца пад вартай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.