Лукашэнка ўзгадніў адказнага за кадравую палітыку ў сваёй адміністрацыі

Навіны
Фото: Reform.by

Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў прызначэнне начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі сваёй адміністрацыі. Ім стане Аляксандр Шундрык.

Трэба адзначыць, што прэс-служба Лукашэнкі рэдка паведамляе пра прызначэнні ў яго адміністрацыі чыноўнікаў рангам ніжэй за намесніка кіраўніка.

У чэрвені 2024 года Шундрыку была абвешчана падзяка. Тады ён быў начальнікам упраўлення рэгіянальнай палітыкі адміністрацыі Лукашэнкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.