Лукашэнка назваў РФ гарантам справядлівага светаўладкавання

Навіны
Фото: kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна, а таксама іншых вышэйшых службовых асоб РФ з Днём Расіі. У віншаванні ён літаральна праспяваў дыфірамбы свайму саюзніку.

“Расійская Федэрацыя — упэўненая ў сваёй сіле перадавая дзяржава, адна з вядучых дзяржаў з магутным эканамічным і абаронным патэнцыялам, гарант справядлівага светаўладкавання ва ўмовах глабальнай трансфармацыі”, — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што заўсёды ішоў з расіянамі рука аб руку.

“Беларусы заўсёды ішлі з расіянамі рука аб руку на шматвяковым гераічным шляху. Памяць пра сумеснае пераадоленне выпрабаванняў, агульныя дасягненні і перамогі перадаецца з пакалення ў пакаленне. Менавіта праверанае гадамі беларуска-расійскае сяброўства дае невычэрпную энергію для далейшага гарманічнага развіцця нашых братэрскіх краін і народаў”, — дадаў ён.

Ён пажадаў Пуціну моцнага здароўя і выдатных поспехаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.