Аляксандр Лукашэнка на сённяшнім пасяджэнні Савета бяспекі ўхваліў план абароны краіны на 2026–2030 гады. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра абароны, начальнік Генштаба Павел Муравейка. Паводле яго слоў, рыхтуецца падпісанне адпаведнага ўказа.
“Кіраўнік дзяржавы разгледзеў і ўхваліў усе дакументы, план дзеянняў нашай краіны па забеспячэнні ваеннай бяспекі і абароны. Рыхтуецца да падпісання ўказ аб зацвярджэнні плана абароны ў цэлым”, — цытуе Муравейку БелТА.
Муравейка дадаў, што пры падрыхтоўцы дакумента ўлічваліся падыходы, закладзеныя ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Ваеннай дактрыне. Дакумент датычыць таго, як будзе ажыццяўляцца супрацьдзеянне пагрозам, што ўзнікаюць вакол Беларусі, і стрымліванне ваенных канфліктаў, якая гатоўнасць да адбіцця агрэсіі і якія дзеянні неабходна прымаць для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі мір і бяспека.