Офіс Святланы Ціханоўскай апублікаваў спіс мерапрыемстваў да шостай гадавіны пачатку масавых пратэстаў, якія адбыліся пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Шэраг акцый запланаваны на 9 жніўня:
- Вільнюс (Літва)
13:00 — мітынг (Кафедральная плошча);
14:00 — Марш свабоды да «Вахты святла» (Кафедральная плошча);
15:00 — хвіліна маўчання (Кафедральная плошча).
- Вена (Аўстрыя)
11:30 — адкрыццё выставы (касцёл Святой Лізаветы).
- Варшава (Польшча)
18:00 — івэнт да гадавіны выбараў (помнік Мікалаю Каперніку).
- Таронта (Канада)
09:30 — Дзень памяці (High Park);
18:30 — Дзень памяці.
- Ролі, Паўночная Караліна (ЗША)
13:00 — акцыя-перформанс (Moore Square).
- Гданьск (Польшча)
15:00 — марш (Długi Targ);
16:00 — выстава (Зімовы сад Еўрапейскага цэнтра салідарнасці);
17:00 — кінапаказ (зала-аўдыторыя Еўрапейскага цэнтра салідарнасці).
15 жніўня
- Арлінгтан-Хайтс, Ілінойс (ЗША)
13:00 — паказ фільма (Arlington Heights Memorial Library).
Адзначаецца, што спіс мерапрыемстваў будзе дапаўняцца. Арганізатараў новых акцый заклікалі паведамляць пра іх праз зваротную сувязь або спецыяльную форму для ўключэння ў агульны пералік.
Удзельнікаў мерапрыемстваў таксама заклікалі выконваць меры бяспекі падчас правядзення акцый.
