Асуджанага па «справе Гаюна» Аляксандра Баранава ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»

Галоўнае
Александр Баранов. Источник фото: prisoners.spring96.org

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 5 чалавек.

Сярод іх — 50-гадовы палітвязень Аляксандр Баранаў з вёскі Пеніца Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Паводле даных праваабарончага цэнтра «Вясна», у студзені мінулага года ён быў затрыманы па «справе Гаюна». У пераліку пазначана, што ён “адбывае пакаранне”.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў аб спыненні працы.

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6811 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.