Літоўскія перавозчыкі праводзяць акцыю пратэсту ў Вільнюсе

Галоўнае
Фото: LRT

Літоўскія перавозчыкі праводзяць акцыю пратэсту ў Вільнюсе. Яна арганізавана асацыяцыяй Linava.

Грузавікі запаркаваліся на сталічным праспекце Гедымінаса. Яны пачалі збірацца з 9:30 раніцы па мясцовым часе. Сама акцыя стартуе ў поўдзень (13:00 па Мінску). Усяго перавозчыкі могуць прывезці на акцыю да 100 фур — такую колькасць дазволіла сталічная адміністрацыя.

Умовай правядзення акцыі з боку гарадскіх уладаў з’яўляецца адсутнасць блакіроўкі скрыжаванняў, пераходаў і выездаў. Як піша Delfi, раніцай Linava атрымала ліст ад групы перавозчыкаў, якія папярэдзілі, што не збіраюцца падпарадкоўвацца патрабаванням паліцыі. Яшчэ адна група перавозчыкаў мае намер блакіраваць магістраль А1 Вільнюс — Коўна — Клайпеда. Linava дыстанцыявалася ад гэтых ініцыятыў.

«Усе варыянты нас задавальняюць — важны вынік. Калі Літва хоча сысці з высока паднятай галавой, а гэта немагчыма зрабіць з дапамогай партнёраў па Еўрапейскім саюзе (ЕС) або амерыканцаў, калі немагчыма весці перамовы з беларускім рэжымам, што зразумела, — урад павінен прыняць усе крокі для кампенсацыі ўсіх страт перавозчыкам, уключаючы рынкавы кошт грузавікоў і паўпрычэпаў.

Калі мы бачым, як працуе ўрад і як ён прымае рашэнні, верагоднасць таго, што мы не вернем грузавікі, высокая», — цытуе партал кіраўніка асацыяцыі Эрландaса Мікенаса.

Сітуацыя з грузавікамі ў Беларусі — не адзіная прычына для пратэсту. Таксама перавозчыкі маюць намер уздняць пытанні падаткаў і рэгулявання транспартнага сектара.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны