Латвійскі памежны плот за мінулы год пашкодзілі больш за 200 разоў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлебачання міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс.
Як піша Delfi, міністр распавёў, што работы па ўзвядзенні плота на ўсходняй мяжы ў асноўным завершаныя. Вядзецца ўладкаванне патрульных сцежак і працягваецца ўкараненне інжынерна-тэхнічных рашэнняў.
За мінулы год было больш за 200 выпадкаў пашкоджання плота, нярэдка гэта, са слоў Казлоўскіса, адбываецца пры падтрымцы беларускіх службоўцаў.
Ён таксама канстатаваў, што ўзімку міграцыйны ціск аслаб, аднак пакуль нельга гаварыць пра яго стабільнае зніжэнне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
