На Беларусска-кітайскім форуме прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва намеснік старшыні КНР Хань Чжэн агучыў шэраг прапаноў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Сярод перспектыўных напрамкаў ён назваў сельскую гаспадарку, машынабудаванне, медыцыну, лічбавізацыю, штучны інтэлект і новыя матэрыялы, піша БелТА.
«Гатовыя павялічваць гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадукцыяй машынабудавання, пашыраць прамысловае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва», — сказаў ён, заявіўшы пра высокую ўзаемадапаўняльнасць прамысловых сістэм дзвюх краін.
Хань Чжэн назваў Беларусь і Кітай «сапраўднымі сябрамі і добрымі партнёрамі» і падкрэсліў дынамічны характар гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Ён заявіў пра эфектыўную працу індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і выказаў гатоўнасць развіваць адносіны «ў духу шчырасці і ўзаемнага даверу» незалежна ад турбулентнасці ў свеце.