НАТА зноў назаве РФ пагрозай па выніках саміту ў Анкары. На такое рашэнне лідараў па выніках сённяшняга саміту альянсу разлічвае яго генеральны сакратар Марк Рутэ.
«Чакаю, што сёння краіны-члены зноў разам прызнаюць, што Расія ўяўляе для тэрыторыі НАТА пагрозу ў доўгатэрміновай перспектыве», — сказаў ён па прыбыцці на сустрэчу.
Таксама Рутэ лічыць, што саюзнікі «зноў заявяць пра цвёрды намер і надалей аказваць Украіне падтрымку».
Паводле яго слоў, у парадку дня таксама Іран.
«Сёння мы абмяркуем пытанне Ірана. Іран ніколі не павінен валодаць ядзернай зброяй. Я чакаю, што сёння саюзнікі пацвердзяць, што Іран павінен цалкам адкрыць Армузскі праліў», — сказаў ён.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!