Кіраўніца літоўскіх лібералаў лічыць пераезд Ціханоўскай стратай для Літвы

Галоўнае
Скриншот трансляции

Лідар літоўскага Руху лібералаў Вікторыя Чмілітэ-Нільсен лічыць, што пераезд Святланы Ціханоўскай у Польшчу з’яўляецца стратай для Літвы. Яна ўсклала адказнасць за гэта на цяперашні ўрад.

«Я лічу, што гэта страта. І ў мяне ёсць падставы так думаць. Святлана Ціханоўская, магчыма, была не так заўважная ў самой Літве, як ад яе чакалі, але яна была і, я не сумняваюся, застаецца важным амбасадарам беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўсім свеце. Гэта палітык і лідар, якога прымаюць кіраўнікі ўсіх найбуйнейшых і меншых дзяржаў — саюзнікаў Літвы.

Калі Святлана Ціханоўская бывала ў розных сталіцах і казала пра сваю краіну, (…) яна заўсёды выказвала ўдзячнасць Літве і падкрэслівала значэнне Літвы як ключавога партнёра ў барацьбе за дэмакратыю», — сказала Чмілітэ-Нільсен, перадае LRT.

На яе думку, за год кіроўная кааліцыя паспела зруйнаваць задзел, які ствараўся не адным урадам.

“Гэта было сапраўды ўсвядомленае рашэнне — знізіць узровень аховы, паслаць сігнал рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (…) пра тое, што мы не цэнім гэтага і што нам было б зручней, калі б яна з’ехала. На мой погляд, гэта страта для нас, калі казаць выключна пра нашы інтарэсы. І, на жаль, у кантэксце міжнароднай палітыкі Літва ўсё больш ператвараецца ў правінцыю і губляе важныя рычагі.

За год сацыял-дэмакраты здолелі зруйнаваць той задзел, які ствараўся не адным урадам”, — сказала яна.

Раней з крытыкай рашэнняў урада выступаў і Габрыэлюс Ландсбергіс, былы лідар літоўскіх кансерватараў і былы міністр замежных спраў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны