Міністэрства энергетыкі Казахстана паведаміла, што ў маі пераразмяркуе 260 тыс. т нафты, якая не пойдзе ў Германію праз нафтаправод “Дружба”, што праходзіць у тым ліку па беларускай тэрыторыі.
“У сувязі з карэкціроўкай графіка транзіту па сістэме “Дружба” ў напрамку Германіі (НПЗ Шведт) на май 2026 года, міністэрства энергетыкі паведамляе аб планавым пераразмеркаванні экспартных аб’ёмаў нафты ў памеры 260 тыс. тон.
Гэтыя аб’ёмы будуць накіраваны па альтэрнатыўных і тэхнічна адпрацаваных маршрутах: 100 тыс. тон — у порт Усць-Луга і 160 тыс. тон — у сістэму Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК).
Падкрэсліваем, што змяненне маршрутаў транспартавання не ўплывае на выкананне гадавога плана здабычы нафты. Дзейная транспартная інфраструктура дазваляе Казахстану ў поўным аб’ёме забяспечыць стабільнасць экспарту і бесперабойныя пастаўкі сыравіны на сусветныя рынкі”, — цытуе “Інтэрфакс” дарадцу міністра Асель Серыкаеву.
Нагадаем, раней у СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Расія прыпыніць у маі транзіт нафты з Казахстана па “Дружбе”. У кіраўніцтве казахстанскага Мінэнерга прызналі, што атрымлівалі такую інфармацыю па неафіцыйных каналах.
