У спісе «памілаваных» у выніку дамоўленасцяў з ЗША — палітвязні Віктар Бабарыка і Максім Знак.
“Што да Віктара Бабарыкі — ён ёсць у спісах. Як і Максім Знак. Але спісы — гэта спісы, мы яшчэ не выходзілі з імі на сувязь. І не змаглі пацвердзіць, што яны сапраўды выехалі. Таму пакуль яшчэ рана пра гэта гаварыць”, — распавёў Reform.news Іван Краўцоў.
Нагадаем, экс-банкіра і прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года, а 6 ліпеня 2021 года асудзілі да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бабарыку трымаюць у інфармацыйным вакууме. Для яго забароненыя спатканні з роднымі і наведванні адвакатаў, лісты яму не перадаюць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
Апошнія навіны
У Літве прапануюць абмежаваць права голасу грамадзян Беларусі і Расіі на муніцыпальных выбарах 15:31
Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму» 12:51
