Каціроўка нафты Brent перавысіла 110 долараў

Навіны
Фото: Natalya Letunova / Unsplash.com

Кошт бліжэйшага ф’ючэрса на нафту маркі Brent на біржы ICE зноў перавысіў 110 долараў. Ф’ючарс гандляваўся па 111,27 долара за барэль. У апошні раз Brent каштавала больш за 110 долараў 7 красавіка.

Кошт чэрвеньскага ф’ючарса на амерыканскую нафту маркі WTI вырас да 98,76 долара за барэль.

Фонам для росту каціровак выступае тупіковая сітуацыя ў перамовах ЗША і Ірана. Паводле інфармацыі СМІ, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены апошняй прапановай Тэгерана. Афіцыйна Злучаныя Штаты яшчэ не выказвалі сваю пазіцыю.

Раней паведамлялася, што прапанова Ірана прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва, пры гэтым абмеркаванне іранскай ядзернай праграмы прапануецца адкласці. Трэба адзначыць, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа таксама ўказваў на невыразнасць умоў адкрыцця суднаходства ў праліве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.