Беларусь зніжае экспартныя пошліны на вуглевадародныя газы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы зніжаюцца са $131,6 да $130,2 за тону, на этан, бутан і ізабутан — са $118,4 да $117,1.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 чэрвеня 2026 года.
Нагадаем, у маі ўрад абвясціў аб павышэнні экспартных пошлін у некалькі разоў з 1 чэрвеня. Сённяшняя пастанова нязначна іх зніжае.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!