Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка зноў абмеркаваў адкрыццё аддзялення расійскага пасольства ў Магілёве з дарадцам-пасланнікам дыпламатычнага прадстаўніцтва РФ Уладзімірам Ваньке.
“Безумоўна, адкрыццё аддзялення пасольства Расійскай Федэрацыі ў Магілёве будзе спрыяць умацаванню эканамічных, міжрэгіянальных і культурных сувязяў. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў дакладна адзначыў, што адкрыццё аддзяленняў пасольства Расіі ў рэгіёнах забяспечвае дыпламатыю крокавай даступнасці”, — сказаў Ісачэнка.
Пра адкрыццё аддзяленняў у Віцебску, Гомелі і Магілёве расійскі МЗС заяўляў яшчэ ў студзені гэтага года. У лютым ужо адбылася сустрэча ў Магілёве.
Рашэнне адкрыць аддзяленні пасольства ў Віцебску, Гомелі і Магілёве было прынята яшчэ ў лістападзе мінулага года. У студзені расійскі МЗС расказаў пра іх. У лютым ужо адбылася сустрэча ў Магілёве. Тады дэлегацыя на чале з Ваньке праводзіла перамовы з кіраўніцтвам Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.
“Ёсць людзі, якія маламабільныя, ёсць тыя грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць тут. У рэгіён прыязджаюць турысты з Расіі, спецыялісты з эканамічнымі місіямі — усе яны маюць патрэбу ў дыпламатычнай падтрымцы і суправаджэнні.
Ёсць жыхары рэгіёна, якім можа спатрэбіцца дапамога. Гэта здыме пытанні чакання, запісу, электроннай чаргі. Таму вельмі важна, каб людзі маглі атрымаць неабходныя кансультацыі на месцы”, — растлумачыў сёння неабходнасць адкрыцця аддзялення Ваньке.
Ісачэнка таксама адзначыў, што РФ з’яўляецца галоўным партнёрам для вобласці. 78 расійскіх рэгіёнаў купляюць магілёўскую прадукцыю. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з 29 суб’ектамі РФ.

