Адміны афіцыйнага тэлеграм-канала Савета Рэспублікі НС Беларусі памылкова выклалі файл з прапановамі з нагоды Дня друку. У спісе — работнікі дзяржаўных СМІ, якіх вырашылі ўзнагародзіць.
Паведамленне з файлам было апублікавана у 16:29:07+03 і адразу знікла, але рэдакцыя Reform.news паспела яго захаваць.
У дакуменце змяшчаюцца прапановы па ўзнагароджанні “работнікаў вядучых рэспубліканскіх СМІ з нагоды прафесійных святаў”. Для іх прадугледжаны граматы і падзякі:
Ганаровая грамата
- Высоцкая Алеся Віктараўна — загадчык аддзела рэпарцёраў галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Першы інфармацыйны» (завочна)
- Міховіч Сяргей Грыгор’евіч — галоўны рэдактар рэдакцыі газеты «Сельская газета» Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»
- Тур Ігар Пятровіч — аглядальнік палітычнага аддзела аглядальнікаў палітычных дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
Падзяка
- Апановіч Арцём Іванавіч — спецыяліст у галіне права і паліталогіі рэдакцыі аддзела палітычнай інфармацыі і аналітыкі галоўнай рэдакцыі інфармацыі УП «БелТА»
- Валасач Яна Вітальеўна — спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты «Звязда»
- Дзянішчык Юлія Валянцінаўна — галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» (завочна)
- Ярмаліцкі Ягор Валер’евіч — фотакарэспандэнт аддзела фотаінфармацыі Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сёння»
- Піткевіч Наталля Міхайлаўна — карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
- Шаблінская Віялета Уладзіміраўна — карэспандэнт аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «СТАЛІЧНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ» (завочна)
- Янская Марыя Анатольеўна — першы намеснік дырэктара Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Рэспубліцы Беларусь
У дакуменце ёсць таксама пункт “Прывітальны адрас”. У якасці адрасата ўказаны Жук Дзмітрый Аляксандравіч — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, Савет Рэспублікі ўзначальвае Наталля Качанава.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!