Гарналыжны комплекс “Лагойск” зачыняецца з 31 сакавіка

Навіны
Фото: ГСОК "Логойск"

Гарналыжны комплекс “Лагойск” зачыняецца з 31 сакавіка. Паведамленні пра гэта з’явіліся ў сацыяльных сетках комплексу.

“З вялікім шкадаваннем паведамляем Вам, што 31 сакавіка наш комплекс працуе апошні дзень. І гэта больш, чым проста канец сезона.

Гэта канец цэлага 22-гадовага этапу жыцця Гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу “Лагойск”.

Гэта месца было чымсьці большым, чым месца адпачынку.

Тут былі эмоцыі, людзі, выпадковыя сустрэчы і моманты, якія запомніліся назаўсёды”, — гаворыцца ў паведамленні.

У ім таксама адзначаецца, што пакуль каманда не ведае, што будзе далей, але выказвае надзею, што зноў сустрэнецца з наведвальнікамі.

Гарналыжны комплекс быў адкрыты ў 2004 годзе кампаніяй бізнесмена Юрыя Чыжа. Тры гады таму яго спрабавалі прадаць, але пакупніка на гарналыжны аб’ект не знайшлося.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.