Facebook Нямецка-беларускага таварыства ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Навіны
Министерство информации. Фото: Reform.by

Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Брэста “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны акаўнт Deutsch-belarussische gesellschaft (dbg) у сацыяльнай сетцы Facebook.

“Нямецка-беларускае таварыства (Deutsch-Belarusische Gesellschaft e.V.) — адна з найстарэйшых нямецкіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якая займаецца садзейнічаннем дыялогу паміж Беларуссю і Германіяй”, — гаворыцца на сайце арганізацыі, заснаванай напрыканцы мінулага стагоддзя.

Таварыства адказвае за правядзенне “Мінскага форуму”, апошні з якіх адбыўся ў Берліне ў 2024 годзе.

Гэта не адзінае “нямецкае” папаўненне спісу. Таксама ў яго ўнеслі старонку ў Facebook “Botschaft des Volkes von Belarus in Deutschland” (Народнае пасольства ў Германіі).

Акрамя таго, у спіс дадалі:

  • акаунты ў Threads “viasna96” (“Праваабарончы Цэнтр “Вясна”), “Чорны лебедзь для …”, “Святлана Кутковіч”, “Ігар Дзідуэль”, “ЗБС ǀ BSA ǀ zbsunion.org”, “Алесь”, “raslkulevich”;
  • Telegram-канал “Шукаем беларусаў”;
  • закрыты чат “ПОТОК” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”;
  • акаунты ў Instagram “volat_uav_group”, “bkspahonia”, “team_ivulin”;
  • акаунт у TikTok “grodnonovosti44”.

Нагадаем, у Беларусі ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для пераследу палітычных апанентаў і іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.