Еўракамісія на фоне вайны ЗША з Іранам, якая парушыла пастаўкі азотных угнаенняў і газу з Персідскага заліва, разглядае план дзеянняў, закліканы нівеліраваць наступствы канфлікту для еўрапейскіх фермераў.
Як даведалася RMF FM, ён прадугледжвае ў тым ліку прыпыненне дзеяння ўвозных пошлін на азотныя ўгнаенні і матэрыялы для іх вытворчасці тэрмінам на адзін год. Аднак гэтае прыпыненне не будзе распаўсюджвацца на Беларусь і Расію. У мінулым годзе ЕС прыняў рэгламент, згодна з якім у дачыненні да ўгнаенняў з Беларусі і РФ уводзяцца дадатковыя пошліны, якія з часам павінны стаць загараджальнымі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
