Сёння раніцай у Чэрвені з акна другога паверха выпала дзіця. Хлопчыку 1 год і 7 месяцаў. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, бацька дзіцяці спаў, а маці адышла ў прыбіральню. Застаўшыся адзін, хлопчык забраўся на падаконнік, адкрыў акно і ўпаў уніз.
Убачыўшы сына на зямлі, бацькі выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі канстатавалі ў хлопчыка надзвычай цяжкія траўмы галавы. Яго даставілі ў рэанімацыю.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
