Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выказала словы падтрымкі жыхарам Кіева пасля чарговай расійскай атакі на ўкраінскую сталіцу.
«Сёння раніцай мае думкі з жыхарамі Кіева, якія перажылі чарговую ноч жаху. Расія нанесла масіраваны ўдар балістычнымі ракетамі па горадзе, дзе мільёны людзей спрабуюць жыць сваім жыццём. Украіне патрэбныя сродкі для абароны свайго народа. Кожная затрымка каштуе чалавечых жыццяў», — напісала Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы X.
Нагадаем, у ноч на 19 ліпеня Расія нанесла адзін з самых масіраваных удараў па Кіеве з ужываннем балістычных ракет. Расійскія войскі выпусцілі па Украіне больш за 40 ракет розных тыпаў, большасць з якіх былі накіраваныя на сталіцу, а таксама 120 ударных беспілотнікаў.