Газ выбухнуў у доме ў Жлобінскім раёне

Навіны
Изображение: wikipedia.org

У вёсцы Істобкі Жлобінскага раёна ў нядзелю раніцай адбылася «ўспышка газапаветранай сумесі з наступным гарэннем», паведамляецца ў сённяшняй зводцы МНС.

У выніку быў шпіталізаваны гаспадар дома. Ён атрымаў апёкі.

У доме пашкоджаныя пяць аконных блокаў, міжпакаёвая перагародка і дзверы, перакрыцце на кухні. Апорныя канструкцыі дома не пашкоджаныя. Прычыны пажару і ўспышкі высвятляюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.