Пракуратура адсправаздачылася пра расследаванне інцыдэнту на рацэ Дзітва ў Лідскім раёне. Пра яе забруджванне паведамлялася на пачатку месяца.
Як расказалі ў пракуратуры, вынікі экспертызы пробаў вады з ракі паказалі перавышэнне нарматываў дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў. Прычынай гэтага стаў скід сцёкавых вод з камунальных ачышчальных збудаванняў у водны аб’ект. Ачышчальныя збудаванні знаходзяцца на стадыі мадэрнізацыі.
Паводле вынікаў разбору Лідская гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да вінаватай асобы. Праводзіцца ацэнка шкоды навакольнаму асяроддзю. Райвыканкаму прадпісана аператыўна завяршыць рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!