Больш за 800 тысяч беларусаў ахоплены медыцынскімі страхоўкамі

Галоўнае
Иллюстративное фото: Marcelo Leal, unsplash.com

Праграмамі добраахвотнага медыцынскага страхавання ў Беларусі ахоплена 809,9 тыс. чалавек. Такія даныя апублікавала беларускае Міністэрства фінансаў. За пяць гадоў іх колькасць вырасла ў 3,1 раза.

Праўда, асноўную долю сярод застрахаваных складаюць карпаратыўныя кліенты.

У студзені—маі гэтага года па медыцынскіх страхоўках было выплачана 1,6 млн рублёў, што на 7% больш, чым летась. Медыцынскім установам было кампенсавана выдаткаў на 136,9 млн рублёў, што на 17% больш за леташні паказчык.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.