У Брэсце дэмантавалі сумнеўны помнік, прысвечаны ўзняццю савецкага сцяга над Рэйхстагам

Культура
Калаж Берасцейскай Вясны.

Помнік «Сцяг над Рэйхстагам», які паставілі ў цэнтры Брэста месяц таму, прыбралі, піша «Берасцейская вясна».

Арт-аб’ект з чырвонаармейцамі і савецкім сцягам выклікаў шматлікія пытанні сярод гараджан як з-за ўзроўню выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці. А цяпер, як бачна з сацсетак, пластыкавае «ўзняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам» знікла.

Нагадаем, што 17 чэрвеня 2026 года аб’ект з’явіўся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб’ект у горадзе «назаўсёды».

А ўжо 16 ліпеня з’явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб’ект прыбралі, 18 ліпеня на тым жа месцы ўжо стаіць іншы аб’ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.