Некалькі арганізацый у Магілёўскай вобласці завышалі аб’ёмы здадзенай другаснай сыравіны. Камітэт дзяржкантролю прымусіў іх вярнуць атрыманыя ад Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў 25 тысяч рублёў.
Як высветліў КДК падчас праверкі, шэраг арганізацый ЖКГ і спажывецкай кааперацыі ў Магілёўскай вобласці прад’яўлялі аператару да кампенсацыі завышаныя і не пацверджаныя дакументальна аб’ёмы нарыхтаваных другасных матэрыялаў (папера, шкло, палімеры і іншыя). За прыпіскі яны атрымалі лішнія 25 тысяч рублёў кампенсацыі.
Пасля праверкі КДК незаконна атрыманыя сродкі былі вернутыя аператару.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!