МАРГ і гандлёвыя сеткі працягнулі дзеянне сацыяльнай зніжкі да канца гэтага года.
Зніжка ў памеры 10% прадастаўляецца ўразлівым катэгорыям насельніцтва (пенсіянеры, людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем’і) на тавары першай неабходнасці (хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, тушкі курэй і куранят, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, гародніна і інш.).
У новым пагадненні МАРГ і гандлёвых сетак да спісу тавараў дадалася грэцкая крупа. Са спісу выключаны імпартныя яблыкі, капуста, рэпчатая цыбуля, буракі, морква і бульба.
Скарэктаваны найменні дзвюх таварных груп: «Сыр (цвёрды, паўцвёрды) тлустасцю 45% і менш: сыры з каровінага малака сычужныя (ферментныя) цвёрдыя і паўцвёрдыя вагавыя і фасаваныя, за выключэннем сыроў звышцвёрдых, плаўленых, вэнджаных, з цвіллю, расольных, з дабаўкамі, сырных прадуктаў», «Яйка курынае свежае сталовае».
“За перыяд свайго дзеяння Пагадненне паказала сваю запатрабаванасць у насельніцтва. Усяго суб’ектамі гандлю выдадзена больш за 2,7 млн адпаведных карт, сума прадастаўленай зніжкі склала каля 202 млн бел. руб.”, — заявіў кіраўнік МАРГ Артур Карповіч.