Мастакоў беларускага паходжання запрашаюць прыняць удзел у выставе, якая адбудзецца ў верасні ў галерэі «Promocyjna» Варшаўскага Дома культуры «Staromiejski».
Выстава будзе прысвечана прыхаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальным і калектыўным досведам, якія часта застаюцца нябачнымі або непрамоўленымі. Тэма адкрытая для розных інтэрпрэтацый: кожны можа прапанаваць уласнае разуменне таго, што можа азначаць «схаваны наратыў» і як ён можа праяўляцца ў мастацкай практыцы.
Заяўкі прымаюць да 30 чэрвеня тут.

Куратарка выставы: Саша Вялічка.
Усе пытанні можна накіроўваць Каі Вербаноўскай: [email protected]
Праект суфінансуецца Цэнтрам Мерашэўскага.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
