Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі працягвае змяншацца. Пра гэта сведчаць даныя Нацбанка Беларусі.
У студзені—красавіку экспарт тавараў і паслуг вырас на 15,4% — да 17,99 млрд долараў, а імпарт — на 11,5% — да 18,3 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі і паслугамі склаў 325 млн долараў, што на 61% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Экспарт тавараў у студзені—красавіку вырас на 11,9% — да 13,7 млрд долараў, а імпарт — на 10,6% — да 15,62 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 1,9 млрд долараў, што на 1,8% больш, чым летась.
Экспарт паслуг за чатыры месяцы павялічыўся на 28% — да 4,28 млрд долараў. Імпарт паслуг пры гэтым вырас на 17,1% — да 2,7 млрд долараў. Прафіцыт гандлю паслугамі склаў 1,58 млрд долараў, што на 52,1% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.