Беларускія камуністы адправіліся ў КНДР

Навіны
Руководство КПБ в КНДР. Фото: t.me/kom_party_belarus

Дэлегацыя Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Паўночнай Карэі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў, сакратар ЦК КПБ па міжнародных справах Аляксей Аўдонін, член бюро ЦК КПБ Аляксей Дзермант.

14 ліпеня ў Пхеньяне прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Працоўнай партыяй Карэі.

Паездку падрабязна асвятляе ў сваім тэлеграм-канале адыёзны прапагандыст Дзермант. Ён дзеліцца захопленымі водгукамі і фотаздымкамі сталіцы КНДР.

«З кожным днём Пхеньян падабаецца ўсё больш і больш. Гэта нейкі цуд!» — піша Дзермант.

Беларускія камуністы адправіліся ў КНДР
Фота: t.me/kom_party_belarus
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.