Расклад цягнікоў на ўчастку Мінск – Баранавічы – Брэст зменіцца з 20 па 24 ліпеня і з 27 па 30 ліпеня з-за рамонту пуці на перагоне Негарэлае – Койданава. Асобныя цягнікі будуць адменены, паведамляе БЧ.
Цягнікі № 733/734 Мінск – Брэст 20–23 ліпеня і 27–29 ліпеня будуць адпраўляцца з Мінска ў 16:39 (замест 17:21) і прыбываць у Брэст а 21:00 (замест 21:36). У зваротным напрамку з Брэста 20–24 ліпеня і 27–30 ліпеня цягнік адправіцца паводле дзеючага раскладу і прыбудзе ў г. Мінск а 11:05 (замест 10:42).
Цягнік № 728 Брэст – Мінск 20–23 ліпеня і 27–29 ліпеня адправіцца з Брэста а 15:27 (замест 14:35) і прыбудзе ў сталіцу Беларусі а 19:13 (замест 17:59).
Цягнік № 52 Брэст – Санкт-Пецярбург у гэтыя ж даты будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны а 14:20 (замест 14:42) і прыбываць у Санкт-Пецярбург паводле дзеючага раскладу.
На ўчастку Мінск – Баранавічы цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа будуць курсіраваць паводле змененага раскладу, а асобныя будуць адменены.