Да студэнта-завочніка ЕГУ прыйшлі з ператрусам — kyky_org

Навіны
Фото: ehu.lt

Да студэнта-завочніка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які пражывае ў Беларусі, прыйшлі з ператрусам сілавікі, паведамляе kyky_org са спасылкай на дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы.

Паводле інфармацыі выдання, студэнта прымусілі напісаць заяву на адлічэнне і разрэзалі яго пластыкавую картку літоўскага ВНЖ.

Яшчэ адзін суразмоўца распавёў рэдакцыі, што яго знаёмую студэнтку-завочніцу ЕГУ звольнілі з працы пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў дзейны ў Вільнюсе ЕГУ разам з яго структурнымі падраздзяленнямі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

У Генпракуратуры лічаць, што ўніверсітэт рыхтуе беларускую моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, «альтэрнатыўных» трактоўкаў гістарычных, культурных і іншых падзей».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.