Цукровыя заводы ў 2025 годзе спрацавалі з меншым прыбыткам

Навіны
Фото: Reform.by

Чатыры беларускія цукровыя заводы ў 2025 годзе скарацілі выручку і прыбытак.

Як вынікае з дадзеных гадавых справаздач чатырох прадпрыемстваў, іх сукупная выручка ў мінулым годзе скарацілася на 1,3% да 1,57 млрд рублёў. Пры гэтым “Жабінкаўскі цукровы завод” і “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” паказалі зніжэнне выручкі, а “Гарадзейскі цукровы камбінат” і “Скідзельскі цукровы камбінат” – рост выручкі.

Сукупны сабекошт чатырох прадпрыемстваў вырас на 3,1% да 1,24 млрд рублёў.

Чысты прыбытак чатырох заводаў зменшыўся на 17% да 128,4 млн рублёў. Пры гэтым толькі прадпрыемства ў Скідзелі паказала двухразовы рост чыстага прыбытку да 16,5 млн рублёў. Астатнія тры заводы адрапартавалі пра зніжэнне прыбытку.

Найгоршыя фінансавыя вынікі ў мінулым годзе паказала прадпрыемства з Жабінкі. Яго выручка ўпала на 12,4% да 297,3 млн рублёў, а чысты прыбытак – на 51,7% да 11,1 млн рублёў.

Па выніках мінулага года чатыры цукровыя заводы выплацілі 32,3 млн рублёў дывідэндаў, што на 20% менш, чым па выніках 2024 года.

Тры цукровыя прадпрыемствы знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, а ў «Слуцкім цукроварафінадным камбінаце» яе доля перавышае 51%.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.