Цэны на сметанковае масла былі прадметам перамоваў Шулейкі і Патрушава — «Коммерсантъ»

Галоўнае
Фото: Sorin Gheorghita / Unsplash.com

Расійская газета «Коммерсантъ» паведамляе, што адной з асноўных тэм беларуска-расійскіх перамоваў па АПК на ўзроўні віцэ-прэм’ераў Юрыя Шулейкі і Дзмітрыя Патрушава была сітуацыя на рынку сметанковага масла.

Як піша выданне, расійскія вытворцы сутыкнуліся з ростам сабекошту масла, што адбілася на цэнах і прывяло да зніжэння продажаў. У той жа час беларускія вытворцы павялічылі сваю долю. Яна дасягнула 23%. У выніку расійскія кампаніі не могуць прадаць запасы.

У апараце Патрушава і беларускім Мінсельгасхарчы аператыўна на запыты «Коммерсанта» не адказалі. У расійскім Мінсельгасе паведамілі, што абмяркоўваліся планы па далейшым павелічэнні вытворчасці малочнай прадукцыі для развіцця паставак у трэція дзяржавы.

Як піша «Коммерсантъ», рост сабекошту масла ў РФ звязаны з павелічэннем затрат на вытворчасць малака. Акрамя таго, на сітуацыю паўплывала зніжэнне сусветных цэн на сухое абястлушчанае малако, якое з’яўляецца спадарожным прадуктам.

Трэба адзначыць, што Мінсельгасхарч Беларусі ў снежні прыкметна зніжаў мінімальныя экспартныя цэны на сметанковае масла. У студзені гэтага года ён таксама дыферэнцыяваў іх, усталяваўшы асобныя цэны на масла ў спажывецкай упакоўцы і без яе.

Выданне са спасылкай на ўдзельніка малочнага рынку таксама піша, што лідарам продажаў у катэгорыі па выніках мінулага года стаў беларускі брэнд «Брэст-Літоўск». Беларускія кампаніі таксама актыўна вырабляюць прадукцыю пад уласнымі гандлёвымі маркамі расійскіх сетак.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны