Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі «Гонар і годнасць», Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі» 24 выбітныя асобы.
27 мая Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі АПК Павел Баркоўскі і Вадзім Кабанчук.
Медалямі «Гонар і годнасць» узнагароджаныя беларускія добраахвотнікі і валанцёры групы забеспячэння «Немец», «Шміт», «Бланш», «Соня», «Север», «Леснік», «Марцін», «Аксон», «Гамлет», «Кіпіш», Дзяніс Герасімчык.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаныя:
Вадзім Галайчук — украінскі юрыст і адвакат, народны дэпутат, адзін з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе «За дэмакратычную Беларусь».
Ігар Гузь — украінскі палітык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны 8-га і 9-га скліканняў, адзін з ініцыятараў стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
Юрый Барабаш — доктар юрыдычных навук і прафесар, абаронца дэмакратычных каштоўнасцяў у рэгіёне, суддзя Канстытуцыйнага суда Украіны.
Вячаслаў Лявіцкі — украінскі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнавец.
Сяргей Прылуцкі — беларускі паэт, празаік, перакладчык, добраахвотнік УСУ.
Павел Шаройка — журналіст «Украінскага радыё», былы палітвязень у Беларусі.
Юрый Панчанка — рэдактар «Еўрапейскай праўды», які расказваў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
Сяргей Сідарэнка — рэдактар «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.
Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF) — украінскі блогер, які каментуе грамадска-палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.
Ірына Узлава — украінская журналістка і вядучая інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.
Яўгенія Кутнова — украінская журналістка, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
Аляксей Гоман — украінскі журналіст, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмакратычных сіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Медалі таксама ўручаныя экс-паслу Украіны ў Беларусі Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Орду, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магду.