Святлана Ціханоўская і Віктар Бабарыка правялі працоўную сустрэчу 3 лютага. Гэта была іх першая асабістая сустрэча пасля вызвалення Бабарыкі.
Ціханоўская і Бабарыка абмеркавалі актуальную павестку, магчымыя крокі для розных актараў дэмакратычных сіл, падыходы да фарміравання агульнага бачання будучыні Беларусі, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны, і за мяжой, а таксама міжнародныя партнёры. Таксама абмяркоўваліся пытанні стратэгіі дзеянняў дэмсіл, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Нагадаем, 1 лютага Бабарыка абвясціў пра сваё вяртанне ў палітыку. Ён заявіў, што ў яго пакуль няма дакладнага плана дзеянняў, але ён пачынае «рух у напрамку яго фарміравання».



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
