Беспілотнікі паразілі прадпрыемствы ў Ленінградскай вобласці і Чабаксарах

Галоўнае

Мінабароны Расіі абвясціла, што сёння ноччу былі нейтралізаваны 289 беспілотнікаў.

Беспілотнікі былі перахоплены над тэрыторыямі Бранскай, Белгарадскай, Варонежскай, Курскай, Калужскай, Смаленскай, Арлоўскай, Цвярской, Тульскай, Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Ленінградскай, Растоўскай, Валгаградскай, Маскоўскай абласцей, у Татарстане, Крыме і Краснадарскім краі.

Паводле інфармацыі губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенкі, у выніку налёту ў прамысловай зоне ў Кірышах адбыўся пажар. Паводле яго слоў, асноўнай мэтай атакі быў НПЗ “Киришинефтеоргсинтез”. Пажар лакалізаваны, завяршаюцца работы па яго тушэнні.

У зводцы расійскага Мінабароны не згадваецца тэрыторыя Чувашыі, аднак кіраўнік рэгіёна Алег Мікалаеў інфармаваў пра пашкоджанне будынкаў і пацярпелых у Чабаксарах. СМІ паведамляюць, што атацы падвергся завод “ВНИИР-Прогресс”, які пастаўляе прадукцыю ВПК.

Акрамя таго, упершыню сёння абвяшчалася небяспека ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, размешчанай за Уралам.

Праца аэрапортаў была парушана ў 18 рэгіёнах РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.