“Белавія” увяла ў эксплуатацыю трэці Airbus A330-200

Навіны
Фото: Белавиа

“Белавія” ўвяла ў эксплуатацыю трэці Airbus A330-200. Пра гэта паведамілі ў кампаніі.

“Яшчэ адзін любімчык аб’ектываў пачынае сваю лётную біяграфію! Цяпер усе 3 Airbus A330-200 у страі “Белавія”, — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Трэці борт атрымаў нумар EW-589PD.

Першы Airbus A330-200 кампанія пачала эксплуатаваць летам мінулага года. Другі ўступіў у строй восенню.

Тры самалёты, якія раней належалі гамбійскай авіякампаніі Magic Air, прыляцелі ў Мінск у жніўні 2024 года.

"Белавія" увяла ў эксплуатацыю трэці Airbus A330-200
Фота: Белавія
"Белавія" увяла ў эксплуатацыю трэці Airbus A330-200
Фота: Белавія
"Белавія" увяла ў эксплуатацыю трэці Airbus A330-200
Фота: Белавія
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.