Беларусы за сезон купілі 150 тысяч навагодніх дрэў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Угрын.
Паводле яго слоў, усяго ў краіне ў сезон працавала 1128 месцаў продажу навагодніх дрэў. За сезон было набыта 150 тыс. дрэў, 12 тыс. навагодніх букетаў і 7,5 тыс. навагодніх дрэў у кадках.
У мінулым годзе Мінлясгас паведамляў аб продажы 162 тыс. дрэў, а таксама 12 тыс. навагодніх букетаў і 7 тыс. дрэў у кадках.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
