У Беларусі арганізацыі ў лістападзе прынялі на працу больш на 6572 чалавекі, чым звольнілі. Разам з тым баланс па выніках 11 месяцаў застаецца на карысць звальненняў. На гэта ўказваюць новыя даныя Белстата. У справаздачу не ўключаюцца звесткі аб мікра- і малых прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці.
У лістападзе былі прынятыя на працу 55,7 тыс. чалавек, а звольненыя — 49,1 тыс. У выніку колькасць прынятых на працу аказалася на 6572 большай, чым звольненых.
Па выніках 11 месяцаў баланс склаўся на карысць звальненняў. Усяго было прынята на працу 705,1 тыс. чалавек, а звольнена — амаль 719 тыс. чалавек. Звальненняў было на 13,8 тыс. больш.
У лістападзе колькасць працаўладкаванняў пры гэтым вырасла на 11,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а па выніках 11 месяцаў — на 15,9%.
У лістападзе колькасць звальненняў вырасла на 12,9% у параўнанні з такім жа месяцам мінулага года, а па выніках 11 месяцаў — на 12,1%.
У лістападзе баланс на карысць звальненняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-308) і транспарце і лагістыцы (-1359).
Баланс на карысць працаўладкаванняў у лістападзе ў прамысловасці (+1569), склаўся ў гандлі (+1756), адукацыі (+1430), будаўніцтве (+805), ахове здароўя (+386), інфармацыі і сувязі (+372).
Па выніках 11 месяцаў звальненняў было больш, чым працаўладкаванняў, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-5201), ахове здароўя (-256), апрацоўчай прамысловасці (-8964), гандлі (-871), транспарце і лагістыцы (-5966), дзяржаўным кіраванні (-234), адукацыі (-3243).
На карысць працаўладкаванняў баланс па выніках студзеня – лістапада склаўся ў інфармацыі і сувязі (+1657), будаўніцтве (+4349), паслугах па часовым пражыванні і харчаванні (+1148).
