Беларускія фатографы прэзентуюць свае праекты на польскім фотафэсце ў Рыбніку

Культура
Rybnik Foto Festival у 2025 годзе. Фота: Patryk Kaworek.

З 27 па 29 сакавіка ў польскім Рыбніку пройдзе адзін з самых значных фотафестываляў рэгіёна — Rybnik Foto Festival. Сёлета ў праграме заяўлены адразу некалькі вядомых беларускіх імёнаў, якія прадставяць свае праекты ў розных фарматах — ад фотакніг да мультымедыйных паказаў.

28 сакавіка ў шахце «Ігнацы» (Zabytkowa Kopalnia Ignacy) адбудзецца прэзентацыя фотакнігі беларускай фатографкі Марыі Карнеенка «Rattus Sapiens». Гэта далікатная, дасціпная і візуальна моцная праца, якая дае антыантрапацэнтрычны поляд на свет, ужо паспела прыцягнуць увагу крытыкаў на міжнародных пляцоўках.

Аўтарка праекта «Betonium», беларуска Кацярына Кузьмічова, прадставіць на польскай фотападзеі адразу два праекты. У фармаце slideshow 27 сакавіка ў Галерэі Rzeczna гледачы пабачаць тую самую нашумелую працу «Betonium», а ў суботу, 28 сакавіка, Кацярына прэзентуе фотакнігу «Butter melts at 36,6» у шахце «Ігнацы».

Таксама ў праграме заўялены яшчэ адзін беларускі фотамастак. 27 сакавіка ў Галерэі Rzeczna ён прэзентуе праект (фармат slideshow), прысвечаны традыцыйным вясковым інтэр’ерам.

Rybnik Foto Festival — гэта адна з найстарэйшых і найбольш паважаных фотападзей у польскай Сілезіі. Фестываль адрозніваецца сваёй адкрытасцю: тут няма строгіх межаў паміж прызнанымі майстрамі і пачаткоўцамі. Галоўная мэта імпрэзы — стварыць прастору для шчырага дыялогу праз візуальныя вобразы. Выставы праходзяць у знакавых лакацыях — ад сучаснай мастацкай галерэі Rzeczna да індустрыяльных інтэр’ераў старадаўняй шахты «Ігнацы».

Сачыць за імпрэзамі фотафестывалю можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.