З 27 па 29 сакавіка ў польскім Рыбніку пройдзе адзін з самых значных фотафестываляў рэгіёна — Rybnik Foto Festival. Сёлета ў праграме заяўлены адразу некалькі вядомых беларускіх імёнаў, якія прадставяць свае праекты ў розных фарматах — ад фотакніг да мультымедыйных паказаў.
28 сакавіка ў шахце «Ігнацы» (Zabytkowa Kopalnia Ignacy) адбудзецца прэзентацыя фотакнігі беларускай фатографкі Марыі Карнеенка «Rattus Sapiens». Гэта далікатная, дасціпная і візуальна моцная праца, якая дае антыантрапацэнтрычны поляд на свет, ужо паспела прыцягнуць увагу крытыкаў на міжнародных пляцоўках.
Аўтарка праекта «Betonium», беларуска Кацярына Кузьмічова, прадставіць на польскай фотападзеі адразу два праекты. У фармаце slideshow 27 сакавіка ў Галерэі Rzeczna гледачы пабачаць тую самую нашумелую працу «Betonium», а ў суботу, 28 сакавіка, Кацярына прэзентуе фотакнігу «Butter melts at 36,6» ў шахце «Ігнацы».
Таксама ў праграме заўялены яшчэ адзін беларускі фотамастак. 27 сакавіка ў Галерэі Rzeczna ён прэзентуе праект (фармат slideshow), прысвечаны традыцыйным вясковым інтэр’ерам.
Rybnik Foto Festival — гэта адна з найстарэйшых і найбольш паважаных фотападзей у польскай Сілезіі. Фестываль адрозніваецца сваёй адкрытасцю: тут няма строгіх межаў паміж прызнанымі майстрамі і пачаткоўцамі. Галоўная мэта імпрэзы — стварыць прастору для шчырага дыялогу праз візуальныя вобразы. Выставы праходзяць у знакавых лакацыях — ад сучаснай мастацкай галерэі Rzeczna да індустрыяльных інтэр’ераў старадаўняй шахты «Ігнацы».
Сачыць за імрэзамі фотафестываля можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

