Беларуская мытня працягвае кантраляваць увоз тавараў з тэрыторыі Расіі. На гэты раз мытнікам трапіўся беларускі ІП, які ехаў на фургоне IVECO.
У машыне былі выяўлены тавары, увезеныя на тэрыторыю ЕАЭС без дакументаў, якія пацвярджаюць мытнае афармленне. Таксама кіроўца прадставіў на частку тавару несапраўдныя дакументы.
Але ў машыне быў і яшчэ адзін сюрпрыз. Мытнікі выявілі 200 кг гранул зялёнага колеру, расфасаваных у палімерныя пакеты, якія былі схаваныя ў каробках ад садавіны. Экспертыза пацвердзіла, што гэта некурыльная тытунёвая сумесь — насвай.
Пачаты адміністрацыйныя працэсы.







🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!