Беларуская мытня перахапіла тавары з Расіі на 1,2 млн рублёў. Як паведамілі ў ДМК, на мяжы з РФ праводзіцца спецыяльнае мерапрыемства, накіраванае на абарону ўнутранага рынку.
“17 тыс. адзінак адзення, абутку, чахлоў, сумак, сталовых прыбораў і іншага, якія накіроўваліся на адрас фізічных асоб, перамяшчаліся з тэрыторыі Расіі ў багажных аддзяленнях і прычэпе рэйсавага аўтобуса”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дакументаў на транспарціроўку тавараў не было. Таксама яны не былі маркіраваныя кантрольнымі знакамі.
“У дачыненні да беларускай юрыдычнай асобы, якой належыць рэйсавы аўтобус, распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт. 13.12, 13.24, 13.36 КаАП Рэспублікі Беларусь”, — дадалі ў ДМК.








🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!