Беларус заснуў за рулём, патрапіў у ДТЗ і ледзь не згарэў у машыне ў Польшчы

Навіны
Фото: lodzka.policja.gov.pl

Грамадзянін Беларусі ледзь не загінуў па дарозе на працу ў Польшчы. Яго ўратавалі паліцэйскія, якія выпадкова апынуліся побач.

Днём 5 снежня чацвёра паліцэйскіх вярталіся з навучання з горада Серадз Лодзінскага ваяводства. На трасе S8 яны заўважылі аўтамабіль Dacia, які раптам пачаў з’язджаць управа, заехаў на суцэльную лінію і ўрэзаўся ў сталёвую агароджу дарогі. Пасля ўдару машына загарэлася.

Паліцыянты з’ехалі на ўзбочыну, выклікалі экстраныя службы, дасталі кіроўцу праз дзверы з пасажырскага боку і пачалі тушыць аўтамабіль да прыбыцця пажарных, паведамляе паліцыя Лодзі.

Кіроўца аказаўся 34-гадовым беларусам. Ён патлумачыў, што заснуў за рулём па дарозе на працу. Яго гаспіталізавалі з траўмамі.

Беларус заснуў за рулём, патрапіў у ДТЗ і ледзь не згарэў у машыне ў Польшчы
Фота: lodzka.policja.gov.pl
Беларус заснуў за рулём, патрапіў у ДТЗ і ледзь не згарэў у машыне ў Польшчы
Фота: lodzka.policja.gov.pl
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны