Беларусь прапануе Судану дапамогу ў аднаўленні і рэканструкцыі краіны. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня незалежнасці Судана.
Лукашэнка павіншаваў са святам старшыню Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэля Фаттаха аль-Бурхана Абдэля Рахмана аль-Бурхана і адзначыў яго намаганні па «падтрыманні адзінства і стварэнні трывалага падмурку для будучыні».
«Нас звязваюць канструктыўныя адносіны даверу і ўзаемнай адкрытасці. Беларусь зацікаўлена стаць надзейным партнёрам Судана ў працэсе яго рэканструкцыі. Гатовыя прапанаваць нашы кампетэнцыі для аднаўлення інфраструктуры і сектара энергетыкі, сельскай гаспадаркі і ўмацавання харчовай бяспекі, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў», — гаворыцца ў віншаванні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!