Беларусь плануе актывізаваць супрацоўніцтва з Венесуэлай у сферы навукі і тэхналогій

Навіны
Фото: МИД

23 студзеня пасол Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральнай віцэ-прэзідэнткай па пытаннях навукі, тэхналогій, экасацыялізму і аховы здароўя — міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Габрыэлай Сервілія Хіменес Рамірэс.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў, абмен практычным досведам і далейшае развіццё дагаворна-прававой базы, паведамляе МЗС Беларусі.

Абмяркоўвалася правядзенне ў бліжэйшай будучыні мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковых кантактаў на экспертным узроўні і забеспячэнне эфектыўнай рэалізацыі сумесных ініцыятыў у навукова-тэхнічнай сферы.

Нагадаем, Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі затрыманыя і вывезеныя ў ЗША 3 студзеня. У ЗША іх абвінавачваюць у змове з мэтай наркатэрарызму і ўвозу какаіну, а таксама ў захоўванні зброі. Выконваючай абавязкі прэзідэнта Венесуэлы стала Дэлсі Радрыгес, якая займала пасаду віцэ-прэзідэнта.

Беларусь плануе актывізаваць супрацоўніцтва з Венесуэлай у сферы навукі і тэхналогій
Фота: МЗС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны