Беларусь падзеліцца з Індыяй тэхналогіямі стварэння беспілотнікаў. Пра гэта заявіў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Каранік, каментуючы беларускаму тэлебачанню візіт у Індыю.
«Напрамак супрацоўніцтва можа быць у абсалютна нязвыклых кірунках і тых сферах, дзе мы, напэўна, і не чакалі таго, што нашы кампетэнцыі апынуцца запатрабаванымі на індыйскім рынку.
Стварэнне грамадзянскіх беспілотных апаратаў. Цяпер абмяркоўваецца пытанне арганізацыі перадачы тэхналогіі іх вытворчасці на тэрыторыі Індыі, і гэта ўжо будзе, напэўна, адной з такіх першых сумесных аперацый, калі трансфер тэхналогій ажыццяўляецца не з Індыі ў Рэспубліку Беларусь, а ад арганізацыі Акадэміі навук нашым індыйскім партнёрам. Дэталяў пакуль няшмат.
Думаю, што гэтае пытанне, як і любыя сур’ёзныя здзелкі, патрабуе цішыні. Але я спадзяюся, што нават калі гэта не ператворыцца ў гатовы праект, то супрацоўніцтва ў гэтым напрамку будзе працягнута адназначна», — сказаў ён.
